На хвалі часу, у плыні жыцця [1]
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
Памяць пра Уладзіміра Дубоўку не згасне
З цікавымі старонкамі віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” цяпер можна пазнаёміцца ў спецыяльна створанай рубрыцы навін “Да 100-годдзя літаб’яднання «Маладняк»” [2] на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
У ліпені да дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Дубоўкі (1900 ці 1901–1976) будзе прэзентавацца новы раздзел, прысвечаны таленавітаму беларускаму паэту-наватару, празаіку, мовазнаўцу, перакладчыку.
Плённае супрацоўніцтва з рознымі культурнымі ўстановамі ў рамках нашага праекта дае магчымасць больш поўна і шматбакова прадставіць постаць паэта. Нацыянальная бібліятэка Беларусі наладзіла сувязь з Пастаўскай дзіцячай бібліятэкай імя У. Дубоўкі [3], калектыў якой імкнецца вывучаць і папулярызаваць творчасць свайго земляка.
Супрацоўнікі бібліятэкі падзяліліся з намі інфармацыяй пра мерапрыемствы, якія ладзяцца ў гонар памяці пісьменніка. А гэта літаратурныя сустрэчы, музычныя імпрэзы, кніжныя выставы, акцыі і іншае.
Напрыклад, падчас літаратурнай сустрэчы “Жыццё маё – ці васілёк, ці ружа” дзяўчаты ў нацыянальных строях дарылі людзям галінкі шыпшыны і буклеты з вершамі У. Дубоўкі.
А ў ліпені 2018 г. весела і пазітыўна прайшоў велапрабег “Хацелася пабыць ля Доўжа”, маршрут якога пралягаў праз родныя вёскі паэта Манькавічы і Агароднікі і закончыўся каля возера Доўжа, якое так маляўніча апяваў Уладзімір Дубоўка ў сваіх вершах:
…А колькі дзе б ні вандраваў,
Хоць добра ўсюды і прыгожа,
Мяне цягнула да Пастаў,
Хацелася пабыць ля Доўжа.
У Айчыне многа гарадоў,
І вёсак – незлічоны шэраг.
А ўсё ж адсюль я ў свет пайшоў,
І тут ён, гэты самы бераг…
1958 г.
Каштоўным набыткам для праекта сталі дакументы, атрыманыя ад Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі, якія размешчаны у раздзеле “Фотагалерэя пісьменніка”. Гэта лісты пісьменніка да яго былой настаўніцы Ніны Сцяпанаўны Жук.
У рамках віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” [4] вы можаце пазнаёміцца з поўнымі тэкстамі часопісаў, альманахаў і літаратурных выданняў аб’яднання “Маладняк”, а таксама з прыжыццёвымі кнігамі сяброў арганізацыі.
Сачыце за навінамі, вас чакае яшчэ шмат цікавага і пазнавальнага!
Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/pamyats-pra-uladzimira-dubo-ku-ne-zgasne/ [5]
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%252Fbitrix%252Fadmin%252Fiblock_list_admin.php%253FIBLOCK_ID%253D66%2526type%253Dprojects_by%2526lang%253Dby%2526find_section_section%253D4604
[2] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/
[3] http://libpost.of.by/vladimir-dubovko/#more-1568
[4] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%2Fbitrix%2Fadmin%2Fiblock_list_admin.php%3FIBLOCK_ID%3D66%26type%3Dprojects_by%26lang%3Dby%26find_section_section%3D4604
[5] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/pamyats-pra-uladzimira-dubo-ku-ne-zgasne/