Кітай экспартуе супрацьэпідэмічныя матэрыялы.
Як паведамілі ў Галоўным мытным упраўленні КНР, з пачатку сакавіка па сярэдзіну мая аб’ём экспартаваных супрацьэпідэмічных матэрыялаў па ўсёй краіне склаў 134,4 мільярда юаняў (18,9 млрд долараў), перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Як вынікае са статдадзеных, сярод супрацьэпідэмічных сродкаў — 50,9 млрд масак, 216 млн ахоўных касцюмаў, 81,03 млн пар ахоўных ачкоў, 26,43 млн інфрачырвоных тэрмометраў, 1,04 млрд пар хірургічных пальчатак, 162 млн тэст-сістэм для выяўлення COVID-19 і 72, 7 тыс апаратаў ШВЛ. Галоўнымі краінамі, у якія КНР экспартавала тавары, сталі ЗША, Германія, Японія, Францыя і Італія.
Кітай працягне ўзмацняць кантроль над якасцю экспартных сродкаў, прызначаных для прафілактыкі і кантролю за каранавірусам, а таксама будзе нарошчваць намаганні па барацьбе з супрацьпраўнымі дзеяннямі для забеспячэння спарадкаванага экспарту супрацьэпідэмічных матэрыялаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya