Паспяхова ажыццявіла Паднябесная.
Кітайская новая ракета-носьбіт «Чанчжэн-5Б» (Long March-5B, або «Вялікі паход-5Б») здзейсніла свой першы палёт, падчас якога адправіла ў космас пробную версію кітайскага пілатуемага касмічнага карабля новага пакалення і грузавую вяртаемую капсулу для выпрабаванняў, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Па паведамленні Цэнтральнага тэлебачання Кітая, у гэты раз эксперыментальны пілатуемы карабель новага пакалення быў абсталяваны касмічнай сістэмай 3D-друку кампазітных матэрыялаў. Гэта першы вопыт касмічнага 3D-друку ў КНР, а таксама першы міжнародны эксперымент па 3D-друку суцэльных валаконна-армаваных кампазітных матэрыялаў. Падчас палёту дадзеная сістэма ажыццявіла друк суцэльных валаконна-армаваных кампазітных матэрыялаў, а таксама дасягнула эксперыментальнай навуковай мэты 3D-друку ва ўмовах мікрагравітацыі.
Варта адзначыць, што суцэльны валаконна-армаваны кампазіт з’яўляецца асноўным матэрыялам у структуры сучасных кітайскіх і замежных касмічных караблёў, ён мае высокую ўдзельную трываласць пры нізкай шчыльнасці. Вывучэнне тэхналогіі касмічнага 3D-друку гэтага матэрыялу мае вялікае значэнне для доўгатэрміновай эксплуатацыі будучых касмічных станцый і развіцця вытворчасці звышвялікіх касмічных структур на арбіце.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya