З пачатку года ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося 737 выпадкаў узгарання. Агульная плошча пажараў склала больш як 6,3 тыс. га. Пра гэта сёння ў час апаратнай нарады паведаміў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Валянцін Шатраўка, гаворыцца [1] на сайце ведамства.
Паводле яго слоў, нягледзячы на павелічэнне колькасці лясных пажараў практычна ў 2 разы, плошча ўзгаранняў у параўнанні з мінулым годам зменшылася. Гэта сведчыць аб тым, што значная колькасць ачагоў атрымоўваецца выявіць і ліквідаваць на ранняй стадыі.
"Сярэдняя плошча пажараў складае 8,5 га. На дадзены момант практычна ўсюды ўстанавіўся 1-2 клас пажарнай небяспекі, толькі ў асобных рэгіёнах - трэці. Пажаранебяспечная абстаноўка ў лясным фондзе стабілізавалася", - ахарактарызаваў сітуацыю Валянцін Шатраўка.
Нагадаем, што ў рэгіёнах зараз цалкам знятыя забароны і абмежаванні на наведванне лясоў.
Прэв'ю: borisovnews.by
Спасылкі
[1] http://www.mlh.by/press-service/news/4929/
[2] https://zviazda.by/be/tags/les
[3] https://zviazda.by/be/tags/lyasnyya-pazhary
[4] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas