У Лідзе 25 мая каля 05.30 33-гадовая жанчына кіравала аўтамабілем Audi і рухалася ў напрамку вуліцы Фурманава, гаворыцца [1] на сайце УУС Гродзенскага аблвыканкама.
На вуліцы Машэрава кіроўца здзейсніла наезд на бардзюрны камень, пасля чаго дапусціла сутыкненне з асвятляльнай апорай і прыдарожным дрэвам. У выніку аўтааварыі жанчыну з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе яна памерла.
Прычыны і іншыя абставіны ДТЗ будуць вызначаныя ў ходзе праверкі.
Спасылкі
[1] https://grodno.mvd.gov.by/ru/news/1737
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/avaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/lida
[5] https://zviazda.by/be/tags/kirouca