Беларускі рубель умацаваўся да еўра і аслабеў у адносінах да долара ЗША і расійскай валюты па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 25 мая.
Амерыканская валюта на працягу двух тыдняў захоўвала тэндэнцыю да зніжэння, аднак у канцы мінулага тыдня курс стаў расці. На чарговых таргах 25 мая ён дадаў сімвалічныя 0,0009 рубля, спыніўшыся на адзнацы ў 2,3995 беларускага рубля.
Еўра знізіўся на 0,0039 пункта да 2,6133 беларускага рубля.
Расійская валюта падаражэла на 0,9 капейкі, цяпер 100 расійскіх рублёў каштуюць 3,3514 беларускага.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kursy-valyut