Выдавецкі дом "Звязда" і ААТ "Белкніга" з 1 чэрвеня па 31 жніўня праводзяць сумесную акцыю "Летняе падарожжа з кнігай".
Акцыя накіраваная на падтрымку беларускіх аўтараў і развіццё нацыянальнай літаратуры, а таксама выхаванне дзяцей з дапамогай класічных і сучасных твораў, адраджэнне традыцыі сямейнага і дамашняга чытання.
Усё лета ў кнігарнях "Белкніга" творы беларускіх празаікаў і паэтаў, адрасаваныя дзяцям і выпушчаныя ў Выдавецкім доме "Звязда" на беларускай і рускай мовах, прадаюцца са зніжкай 10 %. Са спісам выданняў можна пазнаёміцца на сайце ААТ "Белкніга".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/akcyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/knigi
[3] https://zviazda.by/be/tags/vydavecki-dom-zvyazda-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/aat-belkniga