Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін на нарадзе з міністрам абароны Сяргеем Шайгу абвясціў, што парад Перамогі пройдзе 24 чэрвеня, перадае [1] ТАСС.
«Загадваю пачаць падрыхтоўку да ваеннага параду ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў сталіцы Расіі Маскве і іншых гарадах. Мы зробім гэта 24 чэрвеня, у дзень, калі ў 1945 годзе адбыўся легендарны, гістарычны парад пераможцаў, калі па Краснай плошчы прайшлі байцы, якія змагаліся пад Масквой і баранілі Ленінград, біліся пад Сталінградам, вызвалялі Еўропу, якія бралі штурмам Берлін», — аддаў загад Пуцін.
Пуцін даручыў Шайгу выключыць любыя рызыкі для здароўя ўдзельнікаў параду. «Загадваю вам забяспечыць самыя строгія патрабаванні бяспекі пры падрыхтоўцы і правядзенні парада. Рызыкі для ўсіх яго ўдзельнікаў павінны быць зведзеныя да мінімуму, а лепш — выключаныя», — сказаў Пуцін.
Ён таксама прапанаваў правесці марш «Бессмяротнага палка» 26 ліпеня, у дзень ВМФ. Аднак Пуцін не выключыў, што марш можа быць перанесены па парадзе спецыялістаў.
Прэв’ю: ru.euronews.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/8566841?following_ch=5527&utm_source=tass&utm_medium=push&utm_campaign=push_all
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/parad-peramogi
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin