У канцы мiнулага тыдня зводны батальён радыяцыйнай, хiмiчнай i бiялагiчнай абароны праводзiў дэзынфекцыю на тэрыторыi ААТ «БелАЗ», што ў Жодзiне. Пра гэта паведамiлi ў прэс-службе ваеннага ведамства.
Вайскоўцы апрацавалi тэрыторыю прадпрыемства, а таксама ўнутраныя памяшканнi i вытворчыя цэхi. У сваёй рабоце яны выкарыстоўваюць узбранне i сродкi радыяцыйнай, хiмiчнай i бiялагiчнай абароны. У iх лiк уваходзяць парагенератары i апараты высокага цiску.
— Батальён выканаў дэзынфекцыйныя работы на плошчы больш чым у 740 тысяч квадратных метраў, — паведамiлi ў Мiнiстэрстве абароны. — Iх складаюць аб’екты ўстаноў аховы здароўя, адукацыi, працы i сацыяльнай абароны, а таксама Мiнiстэрства ўнутраных спраў i, канешне ж, Узброеных Сiл. Праз апрацоўку прайшлi таксама 317 аўтамабiляў хуткай медыцынскай дапамогi.
Валяр’ян ШКЛЕННIК
Прэв’ю: mogilevnews.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus