Навуковая праца магістранткі факультэта міжнародных адносін Дар’і Панамаровай "Да пытання аб магчымасці кампенсацыі страт, прычыненых у выніку ажыццяўлення манапалістычнай дзейнасці, на трансгранічным рынку ЕАЭС" апублікаваная ў зборніку навуковых артыкулаў "I Міжнароднае кніжнае выданне" з прысваеннем міжнароднага кода ISBN. Дзяўчыну ўзнагародзілі дыпломам I ступені і нагрудным знакам "Малады навуковец-2020" за ўклад у развіццё навукі і адукацыі.
Навуковым кіраўніком магістранткі выступіла дацэнт кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права ФМА БДУ Наталья Маскаева.
Усяго ўдзельнікамі міжнароднага праекта "Малады навуковец СНД – 2020" сталі каля 150 магістрантаў, аспірантаў, дактарантаў да 35 гадоў, а таксама старшыняў і актывістаў студэнцкіх арганізацый універсітэтаў СНД.
Зборнік работ пераможцаў размешчаны ў расійскай Навуковай электроннай бібліятэцы eLIBRARY.RU (https://elibrary.ru), а таксама на сайце асацыяцыі “Агульнанацыянальны рух "Бобек" [1].
Арганізатарам праекта выступілі Міжнародная асацыяцыя студэнтаў і Асацыяцыя “Агульнанацыянальны рух “Бобек” (Казахстан).
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] http://www.bobek-kz.com
[2] https://zviazda.by/be/tags/magistrantka
[3] https://zviazda.by/be/tags/uznagaroda
[4] https://zviazda.by/be/tags/navuka