Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі прадставіў палажэнні чацвёртага этапу зняцця абмежаванняў, уведзеных у сувязі з эпідэміяй каранавіруса, паведамляе polskieradio.pl [1].
Пачынаючы з 30 мая ў Польшчы часткова адмяняецца абавязацельства засланяць рот і нос.
«У агульнадаступных публічных месцах будзе абавязваць адзін агульны прынцып - захаванне двухметровай дыстанцыі. Калі гэты прынцып будзе выконвацца, маскі насіць будзе неабавязкова», - сказаў Матэуш Маравецкі.
Па словах кіраўніка польскага ўрада, аднак, нашэнне масак працягне быць абавязковым у крамах, грамадзкім транспарце, цэрквах і кінатэатрах.
Матэуш Маравецкі таксама абвясціў аб адкрыцці культурных, спартыўных і забаўляльных аб'ектаў за выключэннем начных клубаў і дыскатэк.
У рамках чацвёртага этапу зняцця абмежаванняў будуць таксама дазволеныя публічныя сходы да 150 чалавек. Адначасова будуць адменены ліміты па знаходжанні наведвальнікаў у крамах і гастранамічных установах і вернікаў у цэрквах.
Прэв'ю: chinfluence.eu
Спасылкі
[1] https://www.polskieradio.pl/397/7830/Artykul/2519861,%D0%92-%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%B5-%D1%87%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B8%D1%87%D0%BD%D0%BE-%D0%BE%D1%82%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8F%D0%B5%D1%82%D1%81%D1%8F-%D0%BE%D0%B1%D1%8F%D0%B7%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%BE%D0%B5-%D0%BD%D0%BE%D1%88%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5-%D0%BC%D0%B0%D1%81%D0%BE%D0%BA
[2] https://zviazda.by/be/tags/polshcha
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus