Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін у тэлефоннай размове абмеркавалі ход будаўніцтва Беларускай АЭС і гатоўнасць да падпісання міжурадавага пагаднення аб змене працэнтнай стаўкі па крэдыце на пабудаванне атамнай электрастанцыі, паведамілі БЕЛТА [1] ў прэс-службе беларускага ўрада.
Бакі абмеркавалі бягучую эпідэміялагічную сітуацыю ў свеце і абмяняліся думкамі аб мерах, якія прымаюцца ў дзвюх краінах для прадухілення распаўсюджвання COVID-19. Дамовіліся, што міністэрствы аховы здароўя Беларусі і Расіі будуць абменьвацца вопытам у барацьбе з новай каранавіруснай інфекцыяй.
Сяргей Румас і Міхаіл Мішусцін закранулі газавую тэматыку. Міністрам энергетыкі дзвюх краін будзе дадзена даручэнне прадоўжыць перамовы па пытанні цэнаўтварэння на газ для Беларусі.
Кіраўнікі ўрадаў закранулі інтэграцыйны парадак дня. У прыватнасці, чарговае пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета прапанавана правесці ў сярэдзіне ліпеня 2020 года ў Мінску.
Бакі таксама абмеркавалі парадак дня пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы і дамовіліся аб яго правядзенні ў Мінску пасля пасяджэння Еўразійскага міжурадсавета.
У ходзе гутаркі закраналіся і іншыя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння.
"Сяргей Румас падзякаваў свайму расійскаму калегу за аператыўнае вырашэнне пытання аб павелічэнні паставак грэчневай крупы ў Беларусь у перыяд павышанага попыту", - адзначылі ў прэс-службе.
Прэв'ю: delo.ua
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/rumas-i-mishustin-obsudili-gotovnost-k-podpisaniju-soglashenija-ob-izmenenii-protsentov-po-kreditu-na-392482-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya