Учора на асфальтабетонным заводзе, які месціцца ў Мазырскім раёне, электрагазазваршчык падрыхтоўваў зварачны апарат для правядзення рамонтных прац. Пры спробе падключэння апарата да сеткі рабочы атрымаў удар токам і памёр на месцы здарэння. Пра гэта інфармуе СК [1].
Следчымі апытваюцца работнікі і адміністрацыя прадпрыемства, вывучаецца канфіскаваная дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі, арганізацыі працоўнай дзейнасці загінулага, прызначана судова-медыцынская экспертыза. Паводле папярэдніх высноў экспертаў, смерць 52-гадовага рабочага наступіла ад прыпынку сэрца ў выніку паражэння электрычным токам.
Праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/mazyrski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne