У пенсіянеркі з вёскі Бенін Навагрудскага раёна Людмілы Бутрым гадуюцца дзве козачкі.
— Гэта мае карміліцы і сябровачкі, — жартуе Людміла Уладзіміраўна. — Кармлю, пасу, даю, размаўляю з імі.
Калісьці на падвор'і Бутрымаў былі дзве рагулі, парсючкі, процьма свойскіх птушак. Калі Людміла Уладзіміраўна аўдавела, давялося пазбавіцца ад гадаванцаў і завесці Зорачку і Белку. Дзеці клічуць васьмідзесяцігадовую матулю ў горад, але жанчына, якая прывыкла да вясковага ладу, нават і думаць пра пераезд не хоча.
Анатоль Кляшчук
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya