З 1 чэрвеня візава-іміграцыйная служба Вялікабрытаніі пачынае паэтапнае аднаўленне паслуг, з гэтага ж дня зноў пачне працаваць візавы цэнтр Вялікабрытаніі ў Мінску. Такая інфармацыя размешчаная на сайце ўстановы, піша [1] агенцтва «Мінск-Навіны».
Нягледзячы на тое, што афіцыйна цэнтр вернецца да працы толькі ў першы дзень лета, мінчукі ўжо могуць запісвацца на падачу заявы на візу.
Наведвальнікі цэнтра павінны быць у масцы і выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыявання. Адзначым, што час працы ўстановы зменены [2]. Прымаць заяўнікаў будуць пакуль толькі два разы на тыдзень — па панядзелках і чацвяргах.
Таксама ў візавым цэнтры нагадваюць, што з 8 чэрвеня ў Вялікабрытаніі з-за COVID-19 пачынаюць дзейнічаць новыя правілы ўезду [3]. З імі рэкамендуюць азнаёміцца загадзя.
Прэв’ю: bolerotour.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/vizovyj-czentr-velikobritanii-v-minske-vozobnovit-rabotu-1-iyunya/
[2] https://pos.tlscontact.com/msq_ru/address
[3] https://www.gov.uk/uk-border-control
[4] https://zviazda.by/be/tags/viza-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/vizavy-centr
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya