Мінскія мытнікі пры даглядзе грузавога адсека аўтацягніка SCANIA сербскага перавозчыка выявілі двух грамадзян, якія схаваліся ў ім, гаворыцца [1] на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Грузавы транспартны сродак прыбыў з Сербіі для афармлення ў зону мытнага кантролю ПМА "Белкультгандаль".
Паводле таварасуправаджальных дакументаў у фуры знаходзілася партыя кардона, але па факце сярод тавару схаваліся яшчэ два маладыя чалавекі 2004 года нараджэння.
Пры сабе ў грамадзян, як мяркуецца Афганістана, не было ніякіх дакументаў.
Мытнікі аператыўна выклікалі супрацоўнікаў Мінскага РУУС, якім і перадалі двух маладых людзей. У цяперашні час маладыя людзі знаходзяцца ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Мінскага раёна.
Спасылкі
[1] http://www.customs.gov.by/ru/news1-ru/view/minskie-tamozhenniki-obnaruzhili-nelegalov-v-gruzovom-otseke-avtopoezda-scania-sledovavshego-iz-serbii-video-14846-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mytniki
[3] https://zviazda.by/be/tags/nelegaly