З абрадавымі ручнікамі ручной работы запрашае азнаёміцца Глыбоцкі дом рамёстваў, паведаміла [1] БЕЛТА загадчык установы культуры Святлана Скавырка.
Паводле яе слоў, на працягу ўжо многіх гадоў супрацоўнікі дома рамёстваў займаюцца пошукавай работай, накіраванай на захаванне аўтэнтычных прадметаў народнага побыту, у тым ліку саматканых ручнікоў, а таксама іх фрагментаў. На выставе «З бабулінага куфару» прэзентавана тры дзясяткі такіх экспанатаў. Палова з іх адносіцца да пачатку і першай паловы XX стагоддзя і прадастаўлена з фондаў раённага музея, а астатнія створаны сучаснымі майстрамі народнай творчасці.
Сярод найбольш цікавых экспанатаў выставы Святлана Скавырка адзначыла вясельны ручнік з вышыванымі галубамі і вінаграднымі галінкамі, чатырохметровы «набожнік» — спецыяльны ручнік для аздаблення абразоў. Унікальным можна лічыць і ручнік-абярэг 60-х гадоў XX стагоддзя з вышыўкай у выглядзе вазы з каласамі пшаніцы. Яго саткалі дзяўчаты і жанчыны з усёй вёскі. Такі ручнік звычайна перадаваўся з дому ў дом і служыў абярэгам ад засухі, голаду і галечы. Не меншую значнасць для захавання традыцый мясцовага народнага ткацтва уяўляюць сабой і ўнікальныя ўзоры, створаныя сучаснымі майстрамі Глыбоцкага раёна.
Азнаёміцца з выставай можна да канца чэрвеня.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/z-abradavymi-ruchnikami-z-babulinaga-kufaru-znaemits-vystava-u-glybokim-88080-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[3] https://zviazda.by/be/tags/abrad
[4] https://zviazda.by/be/tags/tradycyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya
[6] https://zviazda.by/be/tags/glubokae