Супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі мінчука, які на падставе рамонту прадаў аўтамабіль пенсіянера.
У Заводскае РУУС г. Мінска з заявай аб аказанні дапамогі ў вяртанні аўтамабіля «ВАЗ 21063» звярнуўся 80-гадовы жыхар раёна. Праваахоўнікам мужчына растлумачыў, што перадаў свой транспартны сродак на рамонт знаёмаму сына, а яму яго не вярнулі.
Праваахоўнікамі было ўстаноўлена, што пра рамонт сваёй машыны мужчына дамовіўся з 34-гадовым слесарам падчас асабістай сустрэчы, а таксама перадаў апошняму дакументы на аўтамабіль, якія маглі спатрэбіцца для яго транспарціроўкі. Пенсіянеру мінчук паабяцаў, што выканае заказ на працягу палутара месяцаў, але па сканчэнні часу гэтага не адбылося, а неўзабаве той і зусім перастаў выходзіць на сувязь, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікі затрымалі 34-гадовага мінчука. Са слоў апошняга, машыну ён разабраў на запчасткі і здаў на перапрацоўку ў пункт прыёму другаснай сыравіны. Атрыманыя грашовыя сродкі ў памеры 200 рублёў выдаткаваў на ўласныя патрэбы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: institut-oo.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/slesar
[3] https://zviazda.by/be/tags/autamabil