У Японіі замежным турыстам будуць выдаваць штодзённыя ваўчары ў памеры 186 долараў, якія яны змогуць выдаткаваць падчас адпачынку ў гэтай краіне, паведамляе Kyodo News [1].
Такім чынам урад Японіі плануе падтрымаць сферу турызму. Адзначаецца, што выдзеленыя турысту сродкі павінны пакрываць да паловы яго расходаў.
Каб атрымаць ваўчар, дастаткова забраніраваць гатэль і купіць квіток у Японію. Па прыбыцці ў краіну турыст можа выдаткаваць гэтыя грашовыя сродкі на наведванне рэстаранаў, бараў і крамаў.
Праграму па падтрымцы турызму плануецца запусціць з 1 ліпеня. На рэалізацыю гэтага праекта японскі ўрад выдзеліць 12,5 млрд долараў.
Спасылкі
[1] https://english.kyodonews.net/news/2020/05/760e11ac3146-japan-aims-to-revive-virus-hit-tourism-industry-by-footing-bill.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaponiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/turyzm