Клубы англійскай прэм'ер-лігі ўзгаднілі дату аднаўлення сезону, перапыненага з-за пандэміі каранавіруса, піша ВВС.
Чэмпіянат адновіцца 17 чэрвеня двума матчамі 28-га тура «Манчэстэр Сіці» - «Арсенал» і «Астан Віла» - «Шэфілд Юнайтэд», якія не ўдалося правесці ў канцы лютага. Так ва ўсіх клубаў лігі будзе згуляна па 29 матчаў.
19, 20 і 21 чэрвеня будуць згуляныя матчы 30 тура.
Бягучы сезон у АПЛ быў прыпынены 13 сакавіка пасля 29 няпоўных тураў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/angliyskaya-premer-liga