Такімі планамі падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА падзяліўся галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, старшыня Савета маладых навукоўцаў Андрэй ІВАНЕЦ.
«Фестываль навукі ў Цэнтральным батанічным садзе НАН становіцца ўжо традыцыйным. Мы разлічваем, што на працягу лета эпідэміялагічная сітуацыя нармалізуецца і чарговы фестываль, запланаваны на верасень, адбудзецца. Ужо праведзена вялікая праца па падрыхтоўцы да яго: будуць новыя лакацыі, пляцоўкі і новыя ўдзельнікі. Плануем таксама істотна пашырыць міжнародную прысутнасць», — падкрэсліў ён.
На думку Андрэя Іванца, пачынаць працу па ўключэнню ў навуку са студэнтамі — ужо некалькі запозненая мера. Трэба працаваць і са школьнікамі, прычым не толькі са старшакласнікамі. «Важна прадастаўляць юным даследчыкам пляцоўкі, дзе яны маглі б паказаць атрыманыя вынікі, дэманстраваць ім цікавыя навуковыя дасягненні. У 2019 годзе Фестываль навукі наведалі больш за 10 тысяч чалавек. Гэтая лічба сведчыць пра высокі інтарэс грамадства да навукі і яе дасягненняў. Фарміраванне станоўчага іміджу вучонага робіць гэтую прафесію больш прывабнай», — лічыць галоўны вучоны сакратар НАН.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[3] https://zviazda.by/be/tags/navuka