Спецыялісты пратэставалі мадэм 5G кампаніі Huawei, які разганяецца да 1 Гбіт/с. Роўтар атрымлівае трафік па 5G-сетцы і раздае прыладам у доме ці ў офісе па Wi-Fi. Такім чынам можна дасягнуць гігабітных хуткасцяў без оптавалаконных сетак у гарадах і за іх межамі.
Падчас прэзентацыі запусцілі трансляцыю 4K-відэа ў YouTube. Прайграванне было плыўным, перамотка наперад-назад ажыццяўлялася імгненна.
Сярэдняя хуткасць перадачы дадзеных падчас тэстаў дасягала 1,5 Гбіт/с. Апрабавалі ў дзеянні і бесправадныя VR-шлемы, у якіх можна было ажыццявіць віртуальнае падарожжа.
Мабільная сувязь 5G будзе карысная пры анлайн-праглядзе фільмаў і серыялаў у звышвысокім дазволе 4K і 8К. Яна дазволіць таксама ажыццяўляць практычна імгненную загрузку вялікіх аб’ёмаў дадзеных. У будучыні 5G можа стаць асновай для правядзення анлайн-трансляцый спартыўных мерапрыемстваў і канцэртаў з эфектам прысутнасці. Вялікі імпульс да развіцця атрымаюць галаграфічныя выклікі, тэхналогіі віртуальнай і дапоўненай рэальнасці. Чакаецца, што новая тэхналогія дазволіць развіваць робатызаваныя рашэнні, беспілотны транспарт, «разумныя гарады».
Дэманстрацыйная зона была разгорнута і прадэманстравана ў двух частотных дыяпазонах 1800 МГц і 3500 МГц.
«Тэставы запуск 5G SA ў Мінску — гэта не проста дэманстрацыя магчымасцяў. Мы ацанілі тэхналагічны патэнцыял сетак пятага пакалення, які, калі шчыра, перасягнуў нашы чаканні. Зараз мы гатовыя маштабіраваць 5G і пры атрыманні дазволу і ліцэнзіі даць абанентам гіперхуткасную сувязь па ўсёй краіне. Гэта будзе вялікі крок у будучыню», — падкрэслілі ў МТС.
Тэхналогіяй змогуць карыстацца ўладальнікі смартфонаў з падтрымкай сеткі 5G SA — ужо цяпер іх больш за тысячу ў сетцы МТС.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/5g