Беларусы сталі есці менш бульбы і больш малочных прадуктаў. Дадзеныя аб спажыванні асноўных прадуктаў харчавання ў хатніх гаспадарках у I квартале 2020 года прыводзіць Белстат [1].
У сярэднім беларус з'ядаў у месяц 4,8 кг бульбы (у I квартале 2019-га - 5 кг). Знізілася таксама спажыванне рыбы і рыбапрадуктаў - з 1,3 кг да 1,2 кг.
У той жа час сталі спажываць больш малака і малочных прадуктаў (21,9 кг замест 21,6 кг), мяса (6,4 кг, на 100 г больш), цукру і кандытарскіх вырабаў (2,3 кг, на 100 г больш ).
Не змянілася ў параўнанні з I кварталам 2019 года спажыванне хлеба і хлебапрадуктаў (6,7 кг), алею, маргарыну і іншых тлушчаў (0,9 кг), яек (18 штук), агародніны і бахчавых (6,5 кг), садавіны і ягад (6,3 кг).
У выбарачным абследаванні хатніх гаспадарак не ўлічваліся прадукты, з'едзеныя ў аб'ектах грамадскага харчавання.
Спасылкі
[1] http://belstat.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/bulba
[3] https://zviazda.by/be/tags/myasa
[4] https://zviazda.by/be/tags/spazhyvanne