У выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой «Падабайка» для дзяцей малодшага и сярэдняга школьнага ўзросту.
Вы хацелі б мець унікальны гаджэт, які ніколі не патрабуе зарадкі, абсалютна не расходуе трафік, не псуе зрок, не «глючыць»? А яшчэ ён дае карысную інфармацыю, вядзе ў свет фантазіі, пашырае слоўнікавы запас, дорыць магчымасць знаёміцца ў Сусветным сеціве з новымі сябрамі, гуляць у настольную гульню і вясёлую вандрульню з прызам для самых уважлівых і актыўных карыстальнікаў адной з сацыяльных сетак…
Кніжная фея прыдумала і стварыла кнігу, у якой удалося спалучыць экран гаджэта і папяровыя старонкі. Адкладзіце свае смартфоны і пазнаёмцеся з сімпатычным віртуальным героем, якога ведае ўвесь свет, а ўвасобіўся ён у новай кнізе беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/padabayki
[2] https://zviazda.by/be/tags/vydavecki-dom-zvyazda