Апошнія на гэтым тыдні таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы завяршыліся ростам еўра і расійскага рубля. Такая інфармацыя размешчаная на сайце арганізацыі.
Тры асноўныя замежныя валюты пойдуць на выхадныя з наступнымі паказчыкамі. Еўра падняўся на 2,06 капейкі — да 2,677 беларускага рубля.
Расійскі рубель умацаваўся на 1,24 капейкі. Цяпер 3,4089 беларускага рубля — 100 расійскіх.
Долар упаў на 0,37 капейкі — 2,41 беларускага рубля роўна.
Прэв’ю: Deutsche Welle
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kursy-valyut