Па дадзеных следства, 43-гадовы мужчына пазнаёміўся з пацярпелай на сайце знаёмстваў і ў ходзе зносін дамовіўся з ёй аб сустрэчы. Падчас іх другога спаткання пасля сумеснага распівання спіртных напояў паміж імі адбыўся канфлікт, падчас якога госць задушыў гаспадыню кватэры. Абвінавачаны скраў грошы з кашалька забітай і схаваўся, гаворыцца ў Тelegram [1]-канале Следчага камітэта.
Мужчыне прад’яўленае абвінавачванне, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Следчыя мяркуюць, што ад супрацьпраўных дзеянняў мужчыны маглі пацярпець і іншыя жыхаркі Беларусі. Грамадзян, якія валодаюць адпаведнай інфармацыяй, просім паведаміць па тэлефонах: (80232) 59-57-21, (8029) 843-35-80.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva
[3] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet