Выпускнікам навучальных устаноў прапануюць прыняць удзел у цікавых флэшмобах, займальных чэленджах, крэатыўных марафонах і лайф-актыўнасцях і падзякаваць сваіх настаўнікаў за іх цярпенне, працу і веды, атрыманыя ў школе.
Кожны выпускнік, які мае акаунт у Instagram, можа выказаць словы ўдзячнасці і расказаць пра сваіх настаўнікаў.
Што трэба зрабіць?
Найлепшыя пасты будуць апублікаваныя ў афіцыйным Instagram-акаўнце Міністэрства адукацыі.
Даўняй традыцыяй у выпускнікоў было пакідаць пажаданні адзін аднаму: на выпускных стужках, у фотаальбомах або дзённіках. Арганізатары акцыі прапануюць стварыць YouTube-каналы сваіх класаў і на іх весці «Дзённікі пажаданнаў».
Што трэба зрабіць?
Самыя цікавыя і крэатыўныя відэапажаданні будуць размешчаны на афіцыйным Маладзёжным YouTube-канале «ON!».
Вядзі прамую трансляцыю ў выглядзе лайф-фота ў сваім акаўнце ў сацыяльных сетках.
Што трэба зрабіць?
зрабіць жывое фота або сэлфі са сваім класам і настаўнікамі на фоне школы;
далучыць да яго хэштэг #выпуск2020, #дзякуйнастаўнік, #дзякуйшкола;
імгненна размясціць яго на старонцы ў любой з сацыяльных сетак «УКантакце», Instagram, «Аднакласнікі» ці Facebook.
Па выніках акцыі лепшыя фота будуць размешчаныя на афіцыйных старонках у сацыяльных сетках Міністэрства адукацыі.
Усім выпускнікам 2020 года прапануюць праспяваць песню гурта NaviBand «Маладосць у кішэні».
Што трэба зрабіць?
Лепшыя работы будуць размешчаны на афіцыйных старонках Міністэрства адукацыі ў сацыяльных сетках і Telegram-канале ведамства.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/akcyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/shkolniki-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/inavacyi-u-adukacyi