У Мінску з 1 па 7 чэрвеня адмяняецца рух трамваяў маршрутаў № 3, 6, 7, піша [1] агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на «Мінсктранс».
Каб папоўніць іх адсутнасць, будзе арганізаваны кампенсацыйны аўтобусны маршрут № 907 «Камароўскі рынак — Будзёнага», а таксама часовы трамвайны № 10 «Возера — пр. Незалежнасці».
— Пасажырам, якія маюць праязныя дакументы на пэўны перыяд часу (без ліміту паездак) на трамвай, даецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршруту № 907, — удакладнілі на прадпрыемстве.
Дадзеная мера звязаная з правядзеннем рамонтных работ.
Прэв’ю: minsknews.by
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/s-1-po-7-iyunya-tramvai-marshrutov-%e2%84%96-3-6-7-kursirovat-ne-budut/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/tramvay
[4] https://zviazda.by/be/tags/gramadski-transpart