У Вашынгтоне з-за акцый пратэсту уведзеная каменданцкая гадзіна, якая будзе доўжыцца з 23:00 да 06:00 па мясцовым часе. Пра гэта мэр горада Мюрыэл Боўзер абвясціла ў нядзелю. Паводле яе загаду мясцовых паліцэйскіх падтрымаюць салдаты Нацыянальнай гвардыі. Пра гэта паведамляе DW [1].
Больш за тысячу дэманстрантаў прайшлі маршам па цэнтры сталіцы ЗША падчас антырасісцкай акцыі пратэсту, скандуючы імя забітага ў Мінеапалісе афраамерыканца Джорджа Флойда. Некаторыя дэманстранты распалілі вогнішчы, у якія кідалі феерверкі і галінкі. Паліцыя ўжыла слезацечны газ.
У разгар пратэстаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на некаторы час адправіўся ў падземны бункер.
Пратэсты ў ЗША працягваюцца шосты дзень запар. Смерць Джорджа Флойда, якога амаль дзесяць хвілін душыў каленам паліцэйскі, выклікала хвалю пратэстаў не толькі ў ЗША, але і ў іншых краінах свету. Каменданцкая гадзіна ўведзеная ў 40 гарадах ЗША.
Спасылкі
[1] https://www.dw.com/ru/%D0%B2-%D0%B2%D0%B0%D1%88%D0%B8%D0%BD%D0%B3%D1%82%D0%BE%D0%BD%D0%B5-%D0%B2%D0%B2%D0%B5%D0%BB%D0%B8-%D0%BA%D0%BE%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D1%82%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9-%D1%87%D0%B0%D1%81-%D0%B8-%D0%B7%D0%B0%D0%B4%D0%B5%D0%B9%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D0%B8-%D1%81%D0%BE%D0%BB%D0%B4%D0%B0%D1%82-%D0%B8%D0%B7-%D0%B7%D0%B0-%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%BE%D0%B2/a-53646620
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/pratesty