І адкрываюцца дзіцячыя садкі.
У Шанхаі з 2 чэрвеня пачнуцца заняткі для вучняў першага, другога і трэцяга класаў пачатковых школ, а таксама зноў адкрыюцца гарадскія дзіцячыя сады і яслі. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Вучні малодшых класаў могуць працягнуць анлайн-навучанне на даму па меры неабходнасці, заявілі ў гарадскім камітэце па справах адукацыі, дадаўшы, што анлайн-навучанне будзе доўжыцца да канца гэтага семестра.
З 2 чэрвеня прыватныя дзіцячыя садкі і яслі ў Шанхаі могуць самастойна выбіраць час для аднаўлення заняткаў пасля атрымання дазволу ад раённых органаў адукацыі. У камітэце заявілі, што ўмовы ў пачатковых школах і дашкольных установах павінны адпавядаць санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням перад аднаўленнем заняткаў.
Навучальным арганізацыям, умовы ў якіх адпавядалі адпаведным патрабаванням, дазволілі аднаўляць афлайн-паслугі па навучанні на адкрытым паветры з 18 мая. Раней вучні другога і трэцяга класаў сярэдніх школ першай і другой прыступак у Шанхаі пачалі хадзіць на заняткі.</p>
Прэв’ю: ekd.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya