Рэсурс poezd.rw.by з 15 чэрвеня больш не працуе. Пра гэта гаворыцца на галоўнай старонцы сэрвіса.
«Для афармлення і вяртання праязных дакументаў карыстайцеся адзіным раздзелам "Паслугі пасажырам" на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі альбо мабільным дадаткам "БЧ. Мой цягнік"», - гаворыцца ў паведамленні. Дадатак даступны як на Android, так і iOS. Каб увайсці ў свой профіль, трэба выкарыстоўваць лагін і пароль ад poezd.rw.by.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bch