Каля 16:00 у мінулы панядзелак у дзяжурную частку ДАІ Гродна паступіла паведамленне аб тым, што на адной з вуліц аўтамабіль таксі пашкодзіла «Пежо» і «Рэно», якія стаялі. Пра гэта інфармуе grodnonews.by [1]
Кіроўцу таксі знайшлі ў яго кватэры.
40-гадовы мужчына сваю віну не адмаўляў, у пратаколе апытання паказаў, што, калі паркаваўся заднім ходам, не адчуў удар. За пару хвілін да гэтага непадалёк ад месца ДТЗ ён пашкодзіў прыпаркаваную «Волгу». Затым ён адправіўся дадому, дзе выпіў і лёг спаць.
Інспектары адвезлі яго на медыцынскі агляд. У яго крыві было 2,4 праміле алкаголю.
Прэв’ю: novosti-saratova.ru
Спасылкі
[1] https://grodnonews.by/news/proisshestviya/v_grodno_taksist_povredil_neskolko_avto_i_skrylsya_s_mesta_dtp_.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz