54-гадовая жыхарка Гомеля выклікала таксі, каб даехаць з абласнога цэнтра ў адну з вёсак Гомельскага раёна. Першапачаткова пасажырка паводзіла сябе адэкватна.
Але на пад’ездзе да месца прызначэння жанчына раптоўна ўдарыла кіроўцу па галаве малатком, паведамляе МУС.На шчасце, удар быў слабы. Мужчына хутка зарыентаваўся: адабраў у пасажыркі прыладу нападу, выклікаў міліцыю і ўтрымліваў зламысніцу да прыезду следча-аператыўнай групы.
Па словах затрыманай, ёй патрэбныя былі грошы. Жанчына вырашыла, што самы просты спосаб хутка разбагацець — адабраць выручку ў таксіста. Злачынства яна спланавала загадзя, спецыяльна ўзяўшы з сабой малаток.
Дзеянням гамяльчанкі следчымі дадзена прававая ацэнка, распачата крымінальная справа за разбой. Фігурантка раней неаднаразова судзімая за маёмасныя злачынствы, нідзе не працуе.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: business-planner.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/taksisit
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-adkaznasc