Штогод Мінпрыроды і яго тэрытарыяльныя органы, а таксама часопіс «Родная прырода» праводзяць шэраг конкурсаў экалагічнай скіраванасці. Узяць удзел у некаторых з іх можна ўжо зараз.
Гэты конкурс — для творчых асоб рознага ўзросту (школьнікаў, аматараў і прафесіяналаў), аб'яднаных любоўю да роднай зямлі.
Каб стаць яго ўдзельнікам, трэба да 6 ліпеня 2020 года накіраваць у абласныя і Мінскі гарадскі камітэты прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя свае работы з пазнакай «На рэспубліканскі конкурс на найлепшую публікацыю экалагічнай тэматыкі». Гэта могуць быць нарысы, артыкулы, рэпартажы, агляды, замалёўкі, нататкі і каментары аб беражлівым стаўленні да прыроды, навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні тэрыторыі населеных пунктаў, абыходжанні з адходамі, ахове водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, укараненні новых тэхналогій у галіне аховы навакольнага асяроддзя, захаванні помнікаў прыроды і іншыя матэрыялы па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Матэрыялы павінны быць апублікаваны ў перыядычных выданнях у перыяд з 15 мая 2019 года да 15 мая 2020 года. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Дадатковую інфармацыю пра ўдзел у конкурсе можна знайсці на сайтах тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды.
Конкурс праводзіцца з 30 сакавіка да 16 лістапада 2020 года на тэрыторыі Мінска.
Узяць удзел у ім могуць усе ахвотныя — як прафесійныя фатографы, дызайнеры, так і аматары.
Для ўдзелу ў адборы аўтарам трэба даслаць прэв'ю сваіх фота ў электронным выглядзе на адрас Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя mіnskprіroda@gmaіl.com да 1 кастрычніка 2020 года.
Работы ў цэлым павінны адпавядаць тэматыцы конкурсу «Зялёны Мінск». Яны прымаюцца ў намінацыях «Прыродныя фантазіі», «Мой зялёны горад», «Чалавек у згодзе з прыродай», «Пад незвычайным вуглом», «Экалогія Мінска вачыма жыхароў», «Экапрыколы», «Экалогія горада і царква», «Вадаёмы Мінска», «Альтэрнатыўныя віды транспарту», «Найлепшая макрафатаграфія».
Работы пераможцаў будуць размешчаны ў эколага-інфармацыйным календары камітэта на 2021 год, а таксама стануць экспанатамі выставак у 2020-2021 гадах.
Падрабязная інфармацыя пра ўдзел у конкурсе — на сайце Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Запрашаем чытачоў «Роднай прыроды» да ўдзелу ў конкурсе, прысвечаным прыродзе роднага краю. Мы чакаем ад вас фотаздымкаў, а таксама вершаў і замалёвак, у якіх вы раскажаце пра сваю малую радзіму. Вынікі конкурсу падвядзём у канцы года. Пераможцы атрымаюць прызы і падарункі.
Дасылайце свае работы на адрас: вул. Захарава, 19, Мінск, 220034 ці на e-maіl: pryroda@zvіazda.by.
Прэв'ю: babruysk.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya