Супрацоўнікі Бешанковіцкага Дома рамёстваў падрыхтавалі дасье на сапраўдны рарытэт свайго рэгіёна — старажытную гліняную цацку-свістульку, каб надаць ёй статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Беларусі. У мястэчку над Дзвіной у майстроў спрадвеку былі свае фірменныя пластычныя стылі свістулек у форме чалавечка, вершніка, баранчыка — нават у раскопках такія знаходзілі.
— Каб наша цацка прайшла навуковую экспертызу, мы павінны захаваць асаблівасці формы і традыцыйны спосаб яе вырабу, — кажа майстар і дырэктар установы Алеся Аўчыннікава. — Бо акрамя нашага раёна, на наданне ахоўнага статусу падзвінскім і падняпроўскім свістулькам пададуць заявы Віцебскі, Дубровенскі, Лёзненскі, Сенненскі і Полацкі дамы рамёстваў.
На гэтым фота — майстар па лепцы, маляванні і абпальванні свістулек Алеся Аўчыннікава (злева) і майстар-метадыст Аксана Лейчанка з «наваспечанымі» бешанковіцкімі вершнікамі.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya