2 чэрвеня, прыкладна ў 16:10 на Дубраўным праездзе Гомеля адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога загінуў вадзіцель грузавога аўтамабіля «КрАЗ», паведамілі [1] ў ДАІ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца, 1976 года нараджэння, спыніўшыся каля краю праезнай часткі, выйшаў з аўтамабіля «КрАЗ» для яго агляду. У гэты момант транспартны сродак пачаў самаадвольны рух і здзейсніў наезд на самога кіроўцу.
Мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.
Абставіны ДТЗ ўстанаўліваюцца, на месцы працуе следча-аператыўная група.
Спасылкі
[1] https://gomel.mvd.gov.by/ru/news/3654
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[3] https://zviazda.by/be/tags/kirouca
[4] https://zviazda.by/be/tags/smerc