Краіны, якія ўваходзяць у Міжнароднае бюро выставак (МБВ), прагаласавалі за перанос наступнай сусветнай выстаўкі «ЭКСПА-2020» у Дубаі на адзін год, піша [1] ТАСС са спасылкай на паведамленне Мінпрамгандлю РФ. Мерапрыемства пройдзе з 1 кастрычніка 2021 года па 31 сакавіка 2022 года.
«Паколькі правядзенне генеральнай асамблеі Міжнароднага бюро выставак было немагчыма з-за абмежаванняў, звязаных з распаўсюджваннем новай каранавіруснай інфекцыі, дзяржавы — члены МБВ дыстанцыйна прагаласавалі за прапанову ўрада ААЭ аб пераносе тэрмінаў правядзення „ЭКСПА-2020“. Хоць галасаванне працягвалася да 29 мая, парог дзве трэці галасоў быў пераадолены праз тыдзень пасля адкрыцця галасавання 24 красавіка», — гаворыцца ў паведамленні.
«ЭКСПА» — буйнейшая міжнародная выстаўка з удзелам больш як 170 краін, якія кожныя пяць гадоў дэманструюць дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, архітэктуры і мастацтва. Правядзенне сусветнай выстаўкі раней намячалася ў Дубаі на перыяд з 20 кастрычніка 2020-га па 10 красавіка 2021 года.
Прэв’ю: vedomosti.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/ekonomika/8624971
[2] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[3] https://zviazda.by/be/tags/dubay
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekspa
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekspa-2020