Лесагаспадарчыя ўстановы працягваюць інвеставаць сродкі ў пашырэнне дарожнай сеткі. Так, толькі з пачатку года пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю пяць лесагаспадарчых дарог агульнай працягласцю каля 25 кіламетра. Плануецца, што да канца года будзе пабудавана яшчэ 14 аб’ектаў. Такім чынам, да канца 2020 года ў эксплуатацыю будзе ўведзена не менш за 100 кіламетраў лесагаспадарчых дарог.
Як адзначылі ў Мінстэрстве лясной гаспадаркі, аб’ёмы будаўніцтва лесагаспадарчых дарог рэгулююцца дзеючай дзяржаўнай праграмай «Беларускі лес». Павелічэнне працягласці транспартнай сеткі ў лесе абумоўлена неабходнасцю асваення разліковай лесасекі, якая штогод павялічваецца, своечасовага правядзення лесааднаўленчых работ і мерапрыемстваў па барацьбе з хваробамі і шкоднікамі лесу, ліквідацыі лясных пажараў.
Так, толькі за апошнія дзесяць гадоў і толькі сіламі лясгасаў у краіне пракладзена каля тысячы кіламетраў лесагаспадарчых дарог. Па выніках гэтай пяцігодкі (2016-2020 гг.) у эксплуатацыю павінна быць уведзена не менш за 500 кіламетраў.
У 2020 годзе новыя лесагаспадарчыя дарогі ўжо з’явіліся ў Палескім, Тэлеханскім, Верхнядзвінскім, Ушацкім і Чэрыкаўскім лясгасах. Да канца года найбольшая колькасць новых аб’ектаў з’явіцца ў Віцебскай вобласці, дзе будзе ўведзена ў эксплуатацыю сем лесагаспадарчых дарог.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: bahna.land
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/les
[2] https://zviazda.by/be/tags/darogi
[3] https://zviazda.by/be/tags/lesagaspadarchyya-i-selskagaspadarchyya-pradpryemstvy