Прэм’ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ абвясціў аб тым, што краіна пераадолела крытычны момант пандэміі, але цяпер неабходна выйсці з эканамічнага крызісу. Пра гэта ён заявіў у сераду падчас прэс-канферэнцыі ва ўнутраным двары ўрадавага палаца Кіджы, паведамляе ТАСС [1].
«З 4 мая мы аднавілі вытворчасць, і дадзеныя цалкам абнадзейлівыя. Колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам значна знізілася і працягвае зніжацца па ўсёй краіне. Зараз пройдзены крытычны момант пандэміі, але пачаўся востры момант эканамічнага крызісу», — сказаў прэм’ер.
Ён назваў «легкадумнасцю» казаць, што вірус знік. «Ён не знік, нават калі колькасць выпадкаў заражэння зніжаецца. Важна захоўваць фізічную дыстанцыю і выкарыстоўваць маску», — указаў Контэ.
З пачатку пандэміі ў Італіі выяўлена амаль 234 тыс. інфікаваных, з якіх больш за 33,5 тыс. памерлі і амаль 161 тыс. выздаравелі.
Прэв'ю: spiegel.de
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/8641129
[2] https://zviazda.by/be/tags/italiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus