Міністр абароны ЗША Майк Эспер выказаўся супраць прыцягнення арміі да падаўлення масавых акцый пратэсту, якія не спыняліся пасля гібелі афраамерыканца Джорджа Флойда ў выніку жорсткіх дзеянняў белых паліцэйскіх, піша [1] dw.com.
«Я не падтрымліваю прымяненне Акту аб паўстанні. Я заўсёды лічыў і працягваю лічыць, што Нацыянальная гвардыя лепш за ўсё падыходзіць для аказання падтрымкі грамадзянскім уладам у такіх сітуацыях», — сказаў ён у сераду, 3 чэрвеня, каментуючы словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра гатоўнасць паслаць салдат на ўціхамірванне пратэстуючых.
«Опцыю прыцягнення рэгулярных узброеных сіл варта выкарыстоўваць толькі ў якасці крайняй меры і толькі ў самых экстраных і цяжкіх сітуацыях. Мы, аднак, зараз не знаходзімся ў адной з такіх сітуацый», — растлумачыў Эспер сваю пазіцыю.
У розных гарадах ЗША ўжо многа дзён працягваюцца масавыя пратэсты супраць паліцэйскага гвалту, расізму і сацыяльнай няроўнасці. Часам акцыі суправаджаюцца беспарадкамі і пагромамі. Некаторыя штаты выклікалі на падмогу Нацыянальную гвардыю, якая з’яўляецца рэзервам узброеных сіл ЗША.
Прэв'ю: Reuters
Спасылкі
[1] https://www.dw.com/ru/%D0%B3%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%B0-%D0%BF%D0%B5%D0%BD%D1%82%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%BD%D0%B0-%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%82%D0%B8%D0%B2-%D0%B8%D1%81%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F-%D0%B0%D1%80%D0%BC%D0%B8%D0%B8-%D0%B4%D0%BB%D1%8F-%D0%BF%D0%BE%D0%B4%D0%B0%D0%B2%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F-%D0%B1%D0%B5%D1%81%D0%BF%D0%BE%D1%80%D1%8F%D0%B4%D0%BA%D0%BE%D0%B2-%D0%B2-%D1%81%D1%88%D0%B0/a-53675381
[2] http://www.zviazda.by/be/news/20200601/1590995421-u-vashyngtone-uvyali-kamendanckuyu-gadzinu-praz-masavyya-pratesty
[3] http://www.zviazda.by/be/news/20200602/1591079240-donald-tramp-pagrazhae-vykarystouvac-armiyu-dlya-padaulennya-besparadkau-u
[4] http://www.zviazda.by/be/news/20200603/1591163267-padchas-pratestau-u-zsha-zaginuli-ne-mensh-za-11-chalavek
[5] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[6] https://zviazda.by/be/tags/besparadki
[7] https://zviazda.by/be/tags/dzhordzh-floyd