На канале АНТ працягваецца цыкл навукова-папулярных дакументальных фільмаў «Мэта 99. Дом без адходаў» — гэта першы ў нашай краіне праект на тэму адходаў, зняты адмыслова на замову дзяржустановы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. Новыя серыі цыкла выходзяць на АНТ раніцай а 8:30 па суботах.
Куды выкідваць цюбік ад зубной пасты? Як на самай справе правільна сартаваць смецце, і што гэта дае на лакальным і глабальным узроўнях? Як хлам звязаны з прагрэсам і што адбываецца са смеццем пасля таго, як мы яго выкінулі? На ўсе актуальныя пытанні адказваюць спецыялісты — кіраўнікі міністэрстваў і профільных прадпрыемстваў, перапрацоўшчыкі і эколагі. Акрамя таго, у кожнай з 10 серый праекта з'яўляецца ўнікальны персанаж — Янот, які паказвае збоку паўсядзённыя звычкі беларусаў у абыходжанні са смеццем і тое, да чаго яны могуць прывесці ў перспектыве.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/ant