У сераду, 5 чэрвеня, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка наведаў з рабочым візітам ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат».
У рамках візіту віцэ-спікер верхняй палаты парламента сустрэўся з кіраўніцтвам футбольнага клуба «Гарадзея», дзе абмяркоўваліся пытанні перспектыў развіцця дзіцяча-юнацкага спорту ў Нясвіжскім раёне і далейшай дзейнасці футбольнага клуба.
Акрамя таго, Анатоль Ісачанка азнаёміўся з вытворчым працэсам сахарнага камбіната і вывучыў асартымент прадукцыі. Пра перспектывы развіцця цукровай вытворчасці паведаміў дырэктар цукровага камбіната Ігар Макар. Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі расказаў пра сацыяльна-эканамічны стан прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.
У гэты дзень віцэ-спікер верхняй палаты парламента таксама наведаў сельгаспрадпрыемства УП «ПІК-Лясное», уласнікам якога ўжо тры гады з'яўляецца ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат».
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] https://zviazda.by/be/tags/anatol-isachanka
[5] https://zviazda.by/be/tags/garadzeya