Часопіс New Yorker апублікаваў раней невядомае апавяданне амерыканскага пісьменніка Эрнэста Хэмінгуэя, піша ria.ru [1].
Гісторыя называецца «Пагоня як шчасце» (Pursuit As Happiness). У апавяданні галоўны герой па імі Эрнэст Хэмінгуэй разам з сябрамі спрабуе злавіць вялізнага марліна.
Сюжэт пераклікаецца з падзеямі аповесці «Стары і мора», упершыню выдадзенай у 1952 годзе. Унук пісьменніка Шон Хэмінгуэй знайшоў рукапіс у бібліятэцы і музеі Джона Ф. Кэнэдзі ў Бостане.
Прэв'ю: iz.ru
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20200604/1572470650.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/pismennik
[3] https://zviazda.by/be/tags/apavyadanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/ernest-heminguey