У шведскім горадзе Гётэборг з'явілася вакансія на пасаду выключальніка лямпачкі, паведамляе lenta.ru [1] са спасылкай на Sveriges Radio.
Па ўмовах вакансіі, супрацоўнік павінен кожныя раніцу і вечар адзначацца аб прыходзе на працу і сыходзе дадому, а таксама ўключаць і выключаць святло на чыгуначнай станцыі. Увесь астатні час ён можа бавіць па сваім меркаванні. За гэта шчасліўчыку належыць зарплата ў 21 тысячу шведскіх крон у месяц.
Дадзеная вакансія з’яўляецца часткай праекта «Вечная занятасць» мастакоў Саймана Голдзіна і Джэйкаба Сенэбі. Бюджэт праекта ляжыць у спецыяльным фондзе і складае сем мільёнаў крон, якіх павінна хапіць на 120 гадоў працаўладкавання.
На вакансію ўжо адгукнуліся 175 чалавек з розных краін. Па сцвярджэнні мастакоў, яны нават гатовыя паспрыяць у працоўнай іміграцыі работніка. Пры гэтым крытэры, па якіх будзе абраны выключальнік, не называюцца.
Прэв'ю: hitech-daynews.blogspot.com
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2020/06/04/lafa/
[2] https://zviazda.by/be/tags/praca
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakansiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/shvecyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/zarobak