Канцэрты на балконе і спектаклі ў дворыку — аб навінках летняга сезона ў рэгіёне БЕЛТА паведамілі [1] ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
У Гродна вяртаецца арт-праект ад абласной філармоніі, які палюбіўся гараджанам і гасцям горада.
«У тэатрах і канцэртных арганізацыях вобласці прымаюцца ўсе неабходныя меры дэзынфекцыі. На мерапрыемства прадаецца абмежаваная колькасць білетаў, каб выканаць нормы сацыяльнага дыстанцыравання», — расказалі ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
У штатным рэжыме працуюць і музеі рэгіёна. Можна наведваць іх у індывідуальным парадку альбо невялікімі групамі. Ва ўсіх музеях ёсць аўдыягіды. Акрамя таго, у некаторых музеях для зручнасці наведвальнікаў размешчаны QR-коды, што дае магчымасць азнаёміцца з экспазіцыяй без экскурсавода.
Прэв'ю: ekskursii.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/kantserty-na-balkone-i-spektakli-u-dvoryku-novyja-art-praekty-adkryvajuts-letni-sezon-u-grodne-88250-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/teatr
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[4] https://zviazda.by/be/tags/kultura
[5] https://zviazda.by/be/tags/spektakl