Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў упэўненасць, што ўведзеныя ў краіне з-за новага каранавіруса санітарныя абмежаванні пара адмяняць. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Белым доме, паведамляе ТАСС [1].
«Мы адкрываем нашу краіну. І я не разумею, чаму некаторыя губернатары працягваюць захоўваць санітарныя абмежаванні», — сказаў Дональд Трамп. Ён прывёў у прыклад такія штаты, як Джорджыя, Фларыда і Паўднёвая Караліна, якія знялі абмежаванні, і падкрэсліў, што ў іх сітуацыя складваецца вельмі добра.
Дональд Трамп адзначыў, што новыя дадзеныя аб скарачэнні беспрацоўя ў ЗША паказваюць, што краіну чакае «доўгі перыяд росту» эканомікі. Ён пракаментаваў справаздачу Мінпрацы ЗША, згодна з якой узровень беспрацоўя ў краіне за май скараціўся да 13,3 %. «Пазітыўная справаздача аб занятасці паказвае, што мы паступалі правільна», — дадаў амерыканскі лідар, кажучы аб прынятых мерах па барацьбе з пандэміяй новага каранавіруса.
Сёння Мінпрацы ЗША паведаміла, што ўзровень беспрацоўя ў краіне за май скараціўся да 13,3 %, колькасць працоўных месцаў павялічылася ў гэты месяц на 2,5 млн. Эксперты пры гэтым чакалі падзення ўзроўню беспрацоўя да 20 %, а скарачэння колькасці працоўных месцаў — на 8 млн. У красавіку ўзровень беспрацоўя склаў 14,7 %, без працы засталіся 20,5 млн чалавек. Апублікаваныя ў пятніцу дадзеныя эксперты ўжо назвалі пераломным момантам у справе аднаўлення эканомікі краіны пасля пандэміі.
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[3] https://zviazda.by/be/tags/tramp
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus