Пекін далучыўся да дзясяткаў іншых кітайскіх гарадоў у пытанні падтрымкі насельніцтва і эканамічнай сферы на фоне пандэміі каранавіруса COVID-19. Улады горада вырашылі выдаць грамадзянам ваўчары, якія можна будзе выкарыстоўваць для шопінгу, паведамляе РБК [1].
Па дадзеных агенцтва, урад муніцыпалітэта Пекіна плануе выпусціць ваўчары на агульную суму 12,2 млрд юаняў ($ 1,7 млрд) для стымулявання спажывання.
Выдача ваўчараў пачалася ў 10:00 па мясцовым часе (05:00 па Мінску) праз кітайскую гандлёвую онлайн-пляцоўку JD.com. Атрыманыя купоны грамадзяне змогуць выкарыстоўваць як у звычайных крамах, так і на інтэрнэт-пляцоўках для здзяйснення пакупак у сферы турызму, адукацыі, культуры, спорту і грамадскага харчавання.
Выдача ваўчараў будзе ажыццяўляцца ў чатыры этапы: 6, 13, 20 і 27 чэрвеня. Кожны ваўчар можна будзе выкарыстаць на працягу 14 дзён.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/economics/06/06/2020/5edb10049a79470168e6d32b?from=from_main
[2] https://zviazda.by/be/tags/kitay