Шматтысячныя акцыі пратэсту супраць непрапарцыйнага прымянення паліцыяй сілы ў дачыненні да цемнаскурага насельніцтва прайшлі ў суботу ў найбуйнейшых гарадах і шматлікіх невялікіх населеных пунктах ЗША, піша [1] ТАСС.
Па ацэнцы тэлеканалаў, якія вялі трансляцыю з месцаў падзей, дэманстрацыі ў цэлым праходзілі мірна, без масавых беспарадкаў і рабаванняў, якія азмрочылі першыя выступы пасля трагічнай смерці афраамерыканца Джорджа Флойда. Улады працягваюць адмяняць каменданцкую гадзіну ў амерыканскіх гарадах.
Па ацэнцы назіральнікаў, найбольш буйныя дэманстрацыі ў суботу прайшлі ў сталіцы ЗША, у Філадэльфіі (штат Пенсільванія), Сан-Францыска (штат Каліфорнія) і Нью-Ёрку. Тысячы дэманстрантаў з транспарантамі прайшлі маршам па мосце «Залатыя вароты» ў Сан-Францыска, апанавалі бульвары Лос-Анджэлеса (штат Каліфорнія) і знакаміты сваімі барамі і рэстаранамі цэнтр Нэшвіла (штат Тэнэсі).
Агульная атмасфера была жыццесцвярджальнай, шмат у чым дзякуючы вулічным музыкам і прафесійным музычным гуртам, якія выйшлі маральна падтрымаць удзельнікаў акцыяў, напрыклад, у Атланце (штат Джорджыя).
Масавыя пратэсты і беспарадкі ўспыхнулі ў многіх штатах ЗША пасля смерці ў Мінеапалісе (штат Мінесота) афраамерыканца Джорджа Флойда. Паліцэйскія выкарыстоўвалі пры яго затрыманні 25 мая жорсткі задушлівы прыём.
Улады ўвялі каменданцкую гадзіну прыкладна ў 40 гарадах ЗША. Каменданцкая гадзіна адменена на адну ноч у Атланце і застаецца ў сіле у тым ліку ў Бафала, Чыкага (штат Ілінойс), Маямі (штат Фларыда) і Філадэльфіі (штат Пенсільванія). Акрамя таго, час дзеяння гэтага рэжыму праходзіць 7 чэрвеня ў Нью-Ёрку.
Прэв'ю: Global Look Press / Sebastian Kramer / dpa
Спасылкі
[1] https://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/8668977
[2] http://www.zviazda.by/be/news/20200601/1590995421-u-vashyngtone-uvyali-kamendanckuyu-gadzinu-praz-masavyya-pratesty
[3] http://www.zviazda.by/be/news/20200602/1591079240-donald-tramp-pagrazhae-vykarystouvac-armiyu-dlya-padaulennya-besparadkau-u
[4] http://www.zviazda.by/be/news/20200603/1591163267-padchas-pratestau-u-zsha-zaginuli-ne-mensh-za-11-chalavek
[5] http://www.zviazda.by/be/news/20200604/1591254682-kiraunik-pentagona-suprac-vykarystannya-voyska-dlya-padaulennya-besparadkau
[6] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[7] https://zviazda.by/be/tags/prtatesty
[8] https://zviazda.by/be/tags/dzhordzh-floyd