Маскоўская паліцыя пацвердзіла, што акцёр Міхаіл Яфрэмаў затрыманы пасля ДТЗ на Смаленскай плошчы ў цэнтры Масквы, паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на начальніка прэс-службы ГУ МУС Расіі па Маскве Уладзіміра Васеніна.
«У панядзелак у 21:44 каля дома 3 на Смаленскай плошчы кіроўца аўтамабіля Jeep Grand Cherokee дапусціў выезд на паласу сустрэчнага руху і здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Lada. Па папярэдніх дадзеных, у выніку ДТЗ пацярпеў кіроўца Lada. На месцы працуюць экстранныя службы. Супрацоўнікамі паліцыі кіроўца [іншамаркі] затрыманы на месцы здарэння», - сказаў ён.
Пазней Уладзімір Васенін паведаміў [2], што Міхаіл Яфрэмаў знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
Пацярпелы кіроўца памёр [3] сёння раніцай у Бальніцы.
Міхаілу Яфрэмаву пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Прэв'ю: iz.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/8680039
[2] https://tass.ru/proisshestviya/8680317
[3] https://tass.ru/proisshestviya/8681199
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dtz