Прыём будуць весці 127 такіх устаноў па больш чым 260 прафесіях. Акрамя таго, падрыхтоўку па рабочых прафесіях ажыццяўляюць 44 установы адукацыі іншых узроўняў, якія таксама рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Усяго на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі плануецца прыняць 28,4 тысячы чалавек, з іх за кошт сродкаў бюджэту — 28,2 тысячы. На аснове агульнай базавай адукацыі —18,1 тысячы чалавек, на аснове агульнай сярэдняй — 8,2 тысячы і на аснове спецыяльнай адукацыі — 400 чалавек.
У мэтах гнуткага рэагавання на патрэбы рэгіянальных рынкаў працы штогод удасканальваецца структура падрыхтоўкі кадраў. У бягучым годзе плануецца адкрыць падрыхтоўку па 133 новых для асобных устаноў прафтэхадукацыі прафесіях. З новых прафесій, па якіх падрыхтоўка ў краіне раней не вялася, — скарняк—раскройшчык, апаратчык выцяжкі і заліўшчык метала.
У структуры прыёму будуць захаваны тэндэнцыі мінулых гадоў: спецыяльнасці рэальнага сектара эканомікі складуць амаль 75 працэнта .
На ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі прымаюцца асобы, якія маюць агульную базавую, агульную сярэднюю або спецыяльную адукацыю.
Прыём дакументаў для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі на дзённай форме ажыццяўляецца з 15 чэрвеня па 20 жніўня. Калі да канца тэрміну прыёму дакументаў колькасць пададзеных заяў на асобныя прафесіі меншая за запланаваную колькасць месцаў, установа адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам можа падоўжыць тэрмін прыёму дакументаў і залічэння ў склад навучэнцаў да поўнага ўкамплектавання груп, але не пазней, чым да 15 верасня бягучага года.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: oleksapravda.blogspot.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/praftehadukacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/pryyomnaya-kampaniya